Як і шмат чаго ў маім жыцці, мая новая праца стала нечаканасцю – і ў першую чаргу для мяне самой. Негледзячы на маю невылячальную хваробу і захапленне Бліжнім Усходам, яму ячшэ прыйдзецца мяне трошкі пачакаць, бо зараз я асвойваю Паўночны Каўказ. Самой зараз цікава, як гэта я тут апынулася і чаму адмовілася ад астатніх выгодных прапановаў, але 16 чэрвеня я была пасажыркай рэйсу Мінск-Масква-Мін Воды. Ляцела бадай што на курорцік - гразі там лекавыя, мінеральная вада Нарзан...эх...а калі сур’езна, то ляцела працаваць у васьмі каўказскіх рэгіёнах, назвы якіх я ўсе не так даўно вывучыла – Адыгея, Паўночная Асеція-Аланія (дзе адбыўся Беслан), Карачаева-Чэркесія, Кабардзіна-Балкарыя (ура Нальчык і Дзіма Білан), Стаўрапольскі Край, Дагестан, Інгушэція ды Чэчня. Фізычны офіс маей арганізацыі знаходзіцца ў Нальчыку, але праца прадугледжвае падарожжы па ўсяму Каўказу.
Дык вось. Пісаць пост я пачала яшчэ ў маскоўскім аэрапорце, а змясціць запіс атрымалася толькі праз добрых тры тыдні. Хто ж ведаў!
Каўказскія горы я ўбачыла адразу, як сеў мой самалет, але спачатку чамусьці расчаравалася – яны стаялі паасобку, як быццам бы неродныя. У штаце Пенсільванія, напрыклад, горы стаяць сплашняком – адразу зразумела, што хрыбет. А тут па адной, як халмы. Але мае расчараванне хутка прайшло, калі вадзіцель, які сустракаў мяне ў Мін. Водах, расказаў, што ўся прыгажосць пачнецца далей.
Першых пяць дзен я жыла ў нальчыцкім гатэлі “Расея” на цэнтральнай плошчы, насупраць будынка ФСБ. У гэтым жа гатэлі змяшчаўся наш офіс. Працаваць было проста немагчыма. Але быў запушчаны працэс пошуку новага офіса, таму я не вельмі растаівалася. За дзень раней за мяне ў Нальчык прыляцела ячшэ адна новая супрацоўніца Джаміля з Узбекістану. І вось мы разам пачалі шукаць, дзе зняць кватэры.
Нальчык, трэба сказаць, горад маленечкі, вельмі нагадвае мае родныя Баранкі – галоўная вуліца Леніна, усе побач, усе адзін аднаго ведаюць. Але ўсе выратоўваюць горы. Яны тут паўсюль – калі глядзіш уверх вуліцы Леніна, калі сыходзіш з маста на працу. І паўсюль канаткі. Яшчэ есць чатыры вялікіх возера. І аграменны парк. І мільен маленечкіх кафэ з нацыянальнай кухняй.
Калі вы думаеце, што разумееце, што такое шматнацыянальнае асяроддзе, вам трэба на Каўказ. Тут у адным горадзе могуць жыць 93 розныя этнічныя групы (я набыла даведнік, каб вывучыць усе назвы). У Нальчыку ў гэтым плане прасцей – у асноўным кабардзінцы, балкарцы і рускія. Усіх па 1/3. А гэта значыць, што 2/3 часу я не разумею, пра што тут размаўляюць J
Пошукі кватэры апынуліся справай нечакана цяжкай, як быццам бы ўсе раптам прыехалі ў Нальчык. І справай нятаннай. Пакуль глядзелі прапановы, я вывучыла тры вуліцы, пабачыла крамы беларускай мэблі і Мілавіцы, не паспявала нічога рабіць па працы і не мела інтэрнэту. Калі нашла кватэру – аднапакаеўку па вуліцы Захарава насупраць мячэці (мяне і тут у 4 гадзіны будзіць азан --- проста лес) – паспела туды толькі рэчы закінуць і паехала ў летнік з дзецьмі.
Вельмі доўга расказваць пра праграму летнікаў, якія праходзяць з падачы АЙРЭКСа, дзе я працую, таму пра гэта потым. Галоўнае, што на дзевяць дзен я знікла ў гарах Пяцігорска (там, дзе на дуэлі загінуў Лермантаў) без гарачай вады і канешне ж без сродкаў сувязі. Я рэальна знікла. Апынулася разам з 25 этнічнымі групамі, якія не вельмі адна адну любяць і паважаюць. Вось такім шокам мяне сустрэў Каўказ. Я думала, у мяне будзе час пачытаць у гугле пра міжэтнічныя рэгіянальныя спрэчкі, падрыхтавацца. А мяне адразу ў кацел. Там і варылася разам з чэчэнскімі і дагестанскімі джыгітамі, балкарскімі і чэркескімі красулямі, маднявымі стаўраполькамі; навучылася танчыць лезгінку, вывучыла тры словы па-кабалкарскі, паспрабавала хічыны, пакарміла камароў, і канешне ж папрацавала 20 гадзінаў у дзень.
Калі вярнулася ў Нальчык, паспала два дні, паўгаворвала гаспадыню дазволіць мне правесці інтэрнэт, пераязджала ў новы офіс.
Карацей, стан на сенняшні дзень – да гэтага часу стомленая, крышачку прышыбленая ад усіх урокаў мясцовых культур і традыцый, да гэтага часу без пастаяннага інтэрнэта (нават у офісе пакуль няма!), у захапленні ад гор, у падрыхтоўцы да наступнага летніка. У гэты раз паедзем на Эльбрус. З моладдзю. Эх!!!!
Вельмі сумую без любімых людзей з дома, таму дарагія, пішыце. Ці дасылайце смсы мне на МегаФон 8 928 717 0574.